На "БелДжы" плануюць выпусціць новыя мадэлі аўтамабіляў Geely

2020-12-30 15:51:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У пачатку 2021 года на "БелДжы" плануюць выпусціць новую мадэль Geely GS і завяршыць работы па лакалізацыі мадэлі Atlas PRO. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна з кіраўніцтвам аўтамабільнага завода. Акрамя таго, працягнуцца эксплуатацыйныя выпрабаванні электрамабіляў з наступнай іх адаптацыяй да беларускага рынку. У бягучым годзе на аўтазаводзе асвоілі вытворчасць Geely Coolray па поўным цыкле. Усе працы па мацаванні маторнага адсека і часткі дна аўтамабіля праводзяцца ўручную пры дапамозе адаптыўнай сістэмы зваркі вытворчасці Bosch.

Аднак стоадсоткавую гарантыю якасці забяспечвае аўтаматыка - праграма карэктуе параметры сілы току і вытрымкі, падганяе іх пад ідэальныя. Для гэтага ў цэху зваркі выкарыстоўваецца 31 камплект заціскаў, 24 камплекты тэхналагічнага абсталявання вядомага вытворцы аўтамабілебудаўнічага абсталявання Jee і 27 робатаў для зваркі высокай дакладнасці нямецкага вытворцы KUKA.

"Выкарыстанне робататэхнічных комплексаў у вытворчасці заўсёды эфектыўнае. Гэта стоадсоткавая гарантыя якасці прадукцыі, а таксама гнуткасць вытворчасці ў адпаведнасці з канцэпцыяй "Індустрыя 4.0", - адзначыў А. Шумілін. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што выкарыстанне аўтаматыкі і сістэм кантролю забяспечвае высокі ўзровень бяспекі вытворчай лініі, што адпавядае сучасным міжнародным стандартам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ