У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку адкрылася выстава "Белагра-2021"

2021-06-02 10:38:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аўторак у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку адкрылася выстава "Белагра-2021", якая з'яўляецца адной з самых маштабных падзей для аграпрамысловага комплексу Беларусі.

У выставе бярэ ўдзел больш за 350 кампаній з 16 краін: Беларусі, Кітая, Расіі, Італіі, Іарданіі, Германіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Сербіі, Швецыі, Бельгіі, Аўстрыі.

Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў штогод арганізуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Апошнія распрацоўкі дэманструюцца ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробства, бульбаводства, плодаагародніцтва, харчавання.

У час двух дзясяткаў тэматычных канферэнцый і семінараў абмяркоўваюцца пытанні па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, выкарыстанні зямельных рэсурсаў, развіцці племянной жывёлагадоўлі, перспектывах міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў сферы вытворчасці інавацыйных тэхналогій у сельскай гаспадарцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ