У Пекіне правялі прэзентацыю кнігі "Беларуска-кітайскія адносіны ва ўспамінах беларускіх паслоў"

2022-01-29 13:49:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Беларуска-кітайскія адносіны ва ўспамінах беларускіх паслоў" -- так называецца кніга, прэзентацыя якой прайшла ў пасольстве Беларусі ў КНР. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько і шэраг ганаровых гасцей. Рускамоўная версія кнігі выйшла ў 2017 годзе. Кітайская версія была выдадзена да 30-годдзя дыпламатычных адносін Пекіна і Мінска. Аўтары распавядаюць аб ключавых выніках міждзяржаўнага супрацоўніцтва, а таксама дзеляцца сваімі ўспамінамі.

"У кожнага пасла быў перыяд працы ў Кітаі, і, мяркуючы па ўспамінах, гэта былі яркія падзеі. Сёння яны адлюстраваныя на старонках гэтай кнігі. Яны сапраўды былі важнымі для нашых краін, бо гэта былі падзеі, якія рабілі чарговы крок наперад, характарызавалі ўстанаўленне новых узроўняў двухбаковых адносін", -- адзначыў пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ