Правілы конкурсу:
Артыкул: Калі вы былі ў Сычуані і маеце яркія ўражанні пра сваё падарожжа, падзяліцеся імі з намі. Калі вы не былі там, напішыце пра тое, чаму вы хочаце наведаць гэты край.
Заўвага: любы жанр (таксама вершы) і неабмежаваная колькасць слоў. Напішыце назву артыкула, ваша імя і прозвішча, грамадзянства, адрас, тэлефон, e-mail для кантакту з вамі.
Фатаграфія: Тэмы - “Сычуань незабыўны”, “Усё пра Сычуань”. Удзельнічайце ў конкурсе фатаграфіі. У вас ёсць магчымасць паказаць вашы фотаздымкі Сычуаня карыстальнікам інтэрнэта ўсяго свету. Чакаем вашага ўдзелу!
Заўвага: Кожнае фота ≦5M,неабходна пазначыць аўтарства для ўдзелу ў конкурсе. Можна даслаць адзін фотаздымак або калекцыю фатаграфій. Пішыце тлумачэнне або гісторыю здымкаў гэтых фота. Адначасова мы чакаем ад вас тэму, ваша прозвішча, імя, грамадзянства, тлумачэнне да фота (змест, дата, месца) і кантактныя адрасы для сувязі з вамі.
Жывапіс і ручныя вырабы: Мабыць, нават адзін прыгожы сувенір можа накіраваць вас у марах у Сычуань, а адна прыгожая карціна пра яго стане вельмі важнай у вашым жыцці. Спадзяёмся, мы зможам атрымаць вашыя сувеніры, ручныя вырабы, карціну або малюнак, зроблены вамі і прысвечаныя правінцыі Сычуань. Яны дапамогуць вам атрымаць прэмію ў конкурсе!
Заўвага: Пішыце назву тэмы, імя, прозвішча аўтара, грамадзянства, тлумачэнне жывапісу або работы, зробленай вашымі рукамі (змест) і кантактныя адрасы для сувязі з вамі.
Адрас МРК:
Інфармацыю па працы і ваш твор адпраўляйце па адрасе: rusnet@cri.com.cn, альбо выбраць «я хачу», каб адправіць онлайн, альбо па адрасе: КНР, г. Пекін, вул. Шыцзіншань, 16-А (100040) Міжнароднае Радыё Кітаю, Служба на беларускай мове.