У Мінску адкрылася фотавыстава, прысвечаная 60-годдзю ўтварэння КНР
  2009-09-18 09:51:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у Доме дружбы ў Мінску адкрылася фотавыстава, прысвечаная 60-годдзю ўтварэння КНР. Тэма выставы - "Кітайскі калейдаскоп - карціны сучаснага жыцця". Арганізатарам выставы выступае амбасада Кітая ў Беларусі.

Пасол Кітая ў Беларусі Лу Гуйчэн, адкрываючы цырымонію, сказаў, што прадстаўленыя ў экспазіцыі фотаработы адлюстроўваюць новае аблічча сучаснага Кітая і жыццё простых людзей. Ён спадзяецца, што выстава дапаможа наведвальнікам лепш спазнаць Кітай.

 

Агледзеўшы выставу, намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш у інтэрв'ю кар. Сіньхуа сказаў, што фотавыстава дазволіць усебакова паказаць жыццё і дзейнасць кітайскага народу, беларускія наведвальнікі змогуць азнаёміцца як з прамысловасцю, так і з сельскай гаспадаркай, адукацыяй, мастацтвам, даведацца, як арганізаваны адпачынак кітайскіх людзей. Бачна, што фотамастакі, якія рыхтавалі выставу, не проста здымалі прыгожыя кадры, а падыходзілі да ўсіх сюжэтах творча.

Фотавыстаўка працягнецца два тыдні. -0-

 

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040