1 кастрычніка ў 20:00 на плошчы Цяньаньмэнь адкрыўся мастацкі вечар, прысвечаны святкаванню 60-й гадавіны ўтварэння КНР. Мерапрыемства прайшло з удзелам каля 60 тыс прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і ўсіх прафесій з розных куткоў краіны.
Святочны вечар, які працягваўся прыкладна 100 хвілін, быў арганізаваны зыходзячы з прынцыпаў "урачыстасці, святочнасці, беражлівасці, душэўнасці і гармоніі". Вечар складаўся з трох частак - тэматычнага выступлення, масавага шоў і святочнага салюта.