У момант закрыцця ўрачыстага вечара з нагоды 60-годдзя ўтварэння КНР у 18 раёнах і паветах Пекіна адначасова пачаўся запуск феерверкаў, які працягваўся 18 хвілін.
Прыкладна ў 21:15 60 вогненных галубоў, створаныя феерверкамі, падняліся ў паветра з ўсходняй частцы праспекта Чанъань у напрамку плошчы Цяньаньмэнь. 60 "галубоў свету", пралятаючых па маршруце ранішняга ваеннага парада і святочнага шэсця, увасабляюць пажаданні кітайцаў шчасця Радзіме і імкненне кітайскага народа да міру на ўсёй планеце.