Гара Ўданшань
  2009-12-23 10:00:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гара Ўданшань знаходзіцца ў паўночна-заходнім раёне правінцыі Хубэй, недалёка ад прамысловага горада Шыянь і ў 120 км ад горада Сянфань. Яе галоўны пік Цяньчжуфэн знаходзіцца на вышыні 1612 м. над узроўнем мора. Плошча пейзажнага раёна - 400 кв. км.

Гара Ўданшань уяўляе сабой прыродны запаведнік дзяржаўнага значэння і знакамітая сваімі даоскімі кляштарамі і храмамі, а таксама Ўданшаньскай гімнастыкай «ушу». Акрамя таго, тут шмат$ цікавых архітэктурных і прыродных славутасцяў, такія, як 36 павільёнаў, 72 малых пікаў, 11 гротаў, 24 рэчкі і г.д.

Будаўніцтва палацавых і храмавых ансамбляў на гарах Уданшань пачалося з дынастыі Тан, і да праўлення дынастыі Цын тут ужо было пабудавана больш за 500 даоскіх храмаў. Падчас праўленне дынастыі Мін, калі імператар Юнлэ склікаў 300 тысяч салдат акультурыць гару, пабудаваўшы шматлікія храмавыя комплексы, будаўнічыя працы дасягнулі свайго піку. 36 палацаў, якія захаваліся тут да гэтага часу, - гэта сведчанні мінскай архітэктуры.

Да самых галоўных будынкаў комплексу храмаў і манастыроў ставяцца палац Тайхэ, Наньянь і Цзысяо, 200 з лішнім храмаў і г.д.

Палац Тайхэ, створаны пры дынастыі Мін, знаходзіцца на паўднёвым баку піку Цяньчжуфэн, тут размешчана 20 старажытных будынкаў.

Будаўніцтва Палаца Наньян пачалося з 1285 году, і ў цяперашні час захаваны 21 старажытны будынак.

Самы вялікі і лепшы захаваны даоскі будынак на гарах Уданшань - гэта, безумоўна, вясковы палац Цзысяо, які знаходзіцца ля падножжа піку. Ён быў пабудаваны ў часы дынастыі Сун.

У 1994 увесь комплекс храмаў і манастыроў на гары Ўданшань атрымаў статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040