У цяперашні час 192 краіны і 50 міжнародных арганізацый пацвердзілі свой удзел у ЭКСПО-2010 у Шанхаі. Аб гэтым паведаміла прадстаўнік МЗС КНР Цзян Юй на чарговай прэс-канферэнцыі.
Нядаўна адна з японскіх газет паведаміла, што прэм'ер-міністр Японіі Юкіо Хатаяма прыме ўдзел у ЭКСПО-2010 у Шанхаі і наведае горад Нанкін. Цзян Юй падкрэсліла, што цесныя кантакты паміж Кітаем і Японіяй вельмі важныя і неабходныя, але кітайскаму боку пакуль не вядома ці прыедзе прэм'ер-міністр Японіі на ЭКСПО-2010.
Сусветная выстава ЭКСПО-2010 пройдзе ў Шанхаі з 1 траўня па 31 кастрычніка 2010 году. Яе дэвіз: "Лепшы горад - лепшае жыццё". У цяперашні час ідзе напружаная падрыхтоўчая праца да ЭКСПО-2010. -0-