21 студзеня ў Шанхаі адбылося мерапрыемства "100 дзён да адкрыцця ЭКСПО-2010". Старшыня ВК НПКСК КНР Цзя Цінлінь прысутнічаў на цырымоніі, дзе выступіў з прамовай.
Ён сказаў, што Шанхайскае ЭКСПО-2010 - гэта маштабны сусветны ўніверсальны кірмаш, які ўпершыню адбудзецца ў Кітаі. Адначасова ён стане яшчэ адной важнай падзеяй пасля пекінскай Алімпіяды, якая прыцягне ўвагу ўсяго свету. Мы ганарымся шанцам правядзення гэтага мерапрыемства і поўныя ўпэўненасці ў яго паспяховай арганізацыі.
На імпрэзе выступілі з прамовамі і прадстаўнікі шанхайцаў, добраахвотнікі і інш. Усё выказалі рашучасць у паспяховым правядзенні ЭКСПО.
Шанхайскае ЭКСПО-2010 пройдзе з 1 траўня па 31 кастрычніка. 192 краіны і 50 міжнародных арганізацый ужо пацвердзілі свой удзел у выставе. -0-