Гэта адзін з самых вядомых пасёлкаў на дарозе Чама (па-кітайску «гарбата і конь»), якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Праз пасёлак цячэ рака Цінлунхэ, на якой стаіць мост Цінлунця, які быў створаны ў эпоху дынастыі Мін (1368-1644гг.). Ён з'яўляецца самым вялікім з каменных арачных мастоў у раёне Ліцзяна. Тут прыгажосць прыроды спалучаецца са старажытнай культурай нацменшасці Насі.