Замежныя СМІ надаюць вялікую ўвагу знешняй палітыцы Кітаю
  2010-03-10 09:28:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 сакавіка на прэс-канферэнцыі ЎСНП міністр замежных спраў КНР Ян Цзэчы адказаў на пытанні кітайскіх і замежных журналістаў аб кітайскай знешняй палітыцы. Замежныя СМІ надаюць гэтаму выступленню вялікую ўвагу.

Паводле паведамлення сайта Брытанскай радыёвяшчальнай карпарацыі (Бі-Бі-Сі), паводле словаў Ян Цзэчы, цяперашнія дыпламатычныя адносіны паміж Кітаем і Расеяй павінны служыць прыкладам цудоўных адносінаў паміж дзяржавамі. Што тычыцца адносінаў з ЗША, Ян Цзэчы адзначыў, што ў мінулым годзе, калі Барак Абама ўступіў на пасаду прэзідэнта ЗША, кітайска-амерыканскім адносінам быў дадзены добры старт. Аднак у канцы 2009 і пачатку 2010 кітайска-амерыканскія адносіны падвергнуліся сур'ёзным выпрабаванням з-за рашэння ЗША паставіць зброю Тайваню і сустрэчы амерыканскага лідэра з Далай-Ламай. Такое развіццё падзей ускладніла развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і не адпавядае інтарэсам двух бакоў. Кітайскі бок не нясе за гэта адказнасьці.

АФП паведаміла, што Кітай мае намер прыкладаць сумесныя намаганні з ЗША для паляпшэння двухбаковых адносінаў.

Паводле словаў кітайскага міністра, паведамляе Голас Амерыкі, ЗША павінны сур'ёзна ставіцца да пазіцыі Кітаю і паважаць яго ключавыя інтарэсы і заклапочанасці, належным чынам рэгуляваць існуючыя праблемы і, тым самым, прыкладаць разам з Кітаем сумесныя намаганні да аднаўлення стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносінаў .

Ян Цзэчы падкрэсліў, што "дружалюбныя кітайска-амерыканскія адносіны адказваюць карэнным інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, а таксама будуць садзейнічаць захаванню міру, стабільнасці і развіцця ў рэгіёне і ва ўсім свеце".

Паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Рэнхап паведаміла, што, паводле словаў міністра замежных спраў КНР, ёсць вялікая верагоднасць таго, што КНДР вернецца за стол шасцібаковых перамоваў, дзякуючы сумесным намаганням адпаведных бакоў.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040