Намеснік міністра сельскай гаспадаркі КНР: у Кітаі распачнуць шэраг мераў для забеспячэння павелічэння даходаў сялян на ўзроўні 6%
  2010-03-11 10:41:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі КНР Вэй Чаоань 10 сакавіка на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў 2010 годзе міністэрства сельскай гаспадаркі Кітаю распачне шэраг мераў для забеспячэння павелічэння даходаў сялян на ўзроўні 6%. Зроблена гэта будзе шляхам урэгулявання структуры і павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, выяўлення патэнцыялу сельскай гаспадаркі, будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры, выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, будзе закладзена моцная аснова бесперапыннага павышэння даходаў сялян і іншыя.

Вэй Чаоань сказаў, што ў 2009 годзе чысты даход на душу сельскага насельніцтва склаў 5,1 тысяч юаняў, гэта на 8,5% больш у параўнанні з аналагічным паказчыкам 2008 году. Тым не менш, паміж чыстымі даходамі сялян і сярэднедушавымі даходамі гарадскога насельніцтва, якія знаходзяцца ў іх непасрэдным распараджэнні, яшчэ існуе вялікая розніца. Таму забеспячэнне росту даходаў сялян на 6% будзе гарантыяй скарачэння розніцы ва ўмовах жыцця гарадскіх і сельскіх жыхароў.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040