У Пекіне зачынілася 3-я сесія ЎК НПКСК 11-га склікання
  2010-03-15 09:54:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выканаўшы ўсе пункты парадку дня, 3-я сесія Ўсекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітаю /УК НПКСК / 11-га склікання 13 сакавіка ў першай палове дня завяршыла працу ў Доме народных сходаў у Пекіне.

Заключнае пасяджэнне, якое пачалося ў 09:00, вёў старшыня ЎК НПКСК Цзя Цінлінь. На ім прысутнічалі партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі КНР Ху Цзіньтао, У Банга, Вэнь Цзябао, Лі Чанчунь, Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Хэ Гоцян і Чжоў Юнкан.

На заключным пасяджэнні былы кіраўнік адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёну Аомэнь Хэ Хоўхуа быў дадаткова абраны намеснікам старшыні ЎК НПКСК 11-га склікання, была прынятая рэзалюцыя па дакладзе аб працы Бюро ЎК НПКСК 11-га склікання, зацверджаны даклад Камісіі па прапановах УК НПКСК аб выніках праверкі прапаноў, якія паступілі ў адрас сесіі, а таксама прынятая Палітычная рэзалюцыя 3-й сесіі ЎК НПКСК 11-га склікання. Падводзячы вынікі працы сесіі, Цзя Цінлінь выступіў з прамовай на пасяджэнні.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040