Загадкавае возера Лугуху
  2010-03-30 09:44:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Возера Лугуху знаходзіцца ў павеце Нінлан правінцыі Юньнань на вышыні 2690 метраў над узроўнем мора. Яго называюць высакагорнай жамчужынай. Плошча возера – 58 кв. км, сярэдняя глыбіня – 45 метраў. На паўночным беразе Лугуху знаходіцца гара Гэмушань, якую мясцовыя жыхары лічаць святой.

Ля возера Лугуху ўжо на працягу многіх пакаленняў жывуць прадстаўнікі ўнікальнай народнасці моса, якія дагэтуль захавалі матрыярхат і своеасаблівыя бясшлюбныя адносіны: мужчыны не жэняцца, а жанчыны не выходзяць замуж. Возера Лугуху для іх – гэта возера-маці. Тыя, хто пражываюць на ўсходнім беразе, у правінцыі Сычуань, адносяцца да мангольскай нацыянальнасці, а жыхары заходняга берага (правінцыя Юньнань) належаць да нацыянальнасці насі.

Народнасць моса мае сваю мову, якая адносіцца да кітайска-тыбецкай групы. Тамтэйшыя жыхары займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй. Яны працавітыя, простыя і адкрытыя.

У 1993 годзе возера Лугуху ўключана ў спіс адметных мясцін правінцыйнага ўзроўню правінцыі Юньнань. Калі свеціць сонца, сіняе неба і белыя аблокі адлюстроўваюцца ў вадзе. Возера ў такія дні асабліва прыгожае, яно падобна на жамчужыну, акружаную гарамі.

У пачатку 20 стагоддзя адзін амерыканскі падарожнік, наведаўшы возера Лугуху, сказаў, што гэта месца – дом для святых духаў.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040