Зямны рай Ханчжоу
  2010-04-06 09:47:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ханчжоу – адзін з самых прыгожых гарадоў Кітая. Яго папулярнасць шмат абавязана цудоўнаму возеру Сіху. Але не ўсе ведаюць, што недалёка ад Сіху, усяго за пяць кіламетраў, знаходзіцца яшчэ адна прыгожая мясціна, якая называецца Сісі. Сісі – першы ў Кітаі запаведнік-забалочаная зямля дзяржаўнага значэння. У яго ёсць яшчэ адна назва: Зямны рай. Трапляючы ў Сісі, адразу пазнаеш тыповую для паўднёвага ўчастка Янцзы мясцовасць, багатую на рэкі і азёры. Вада – гэта душа Сісі.

У Сісі ёсць два прыгожыя прыродныя ландшафты. Яны лічацца незвычайнымі, дзякуючы насенню трыснягу, якое лятае, і кветкам абрыкосу муме. «Гуманітарны ландшафт» – яшчэ адна асаблівасць запаведніка. Гадоў трыста таму, у часы дынастыі Цін, тут жылі ў цішы палітычныя дзеячы і літаратары, якія аддаліліся ад мітуслівага жыцця вышэйшага свету. Тады гэта мясціна называлася «Зямным раем». У запаведніку знаходзіцца некалькі турыстычных аб'ектаў, звязаных з гісторыяй. Так, напрыклад, манастыры Цюсюэ, Паань, сядзібы Мэйчжу, Сісі і інш. У свой час тут спыняліся вядомыя гістарычныя асобы Кітая, якія пакінулі нашчадкам свае літаратурныя творы. Сюды прыязджаў нават імператар Кансі, каб сустрэцца са сваім міністрам. Імператар напісаў тут верш «Для сядзібы Сісі»:

Вядуць дарожкі да крыніцы кветак.

Паўсюль – урадлівая глеба,

На якой добра расце трава і тутавыя дрэвы;

Бачны белы дым і вокны з бамбука,

І снег, і абрыкос, і лішайнік.

У вершах апісана карціна таго часу: прыгожая прырода Сісі, сялянскія сем'і даглядаюць тутавыя дрэвы і разводзяць шаўкапрадаў, а важны дзяржаўны дзеяч адасобіўся ад іншых саноўнікаў і гарадской мітусні і ціха жыве тут у хатцы. Навокал – гаі з бамбуку і абрыкосу... У апошняе стагоддзе раён Сісі знаходзіўся ў забыцці. І толькі пачынаючы з 2003 года Сісі зноў прыцягнуў да сабе ўвагу. У запаведніку вельмі чыстая вада. Тут усталяваны пункты назірання, якія ўважліва сочаць за яе якасцю.

Ужо ў пачатку стварэння запаведніка Сісі былі вызначаны прынцыпы яго эксплуатацыі. Першым чынам, экалогія, мінімум умяшання ў прыроду, акцэнт зроблены на захаванне гістарычных помнікаў. Рэстаўрацыя праводзіцца так, каб захаваць іх першапачатковы выгляд. Як важны цэнтр па распаўсюджванні навуковых ведаў у галіне абароны экалогіі, у 2009 годзе запаведнік адкрыў тут Кітайскі музей забалочанай зямлі.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040