У мэтах стымулявання ўзнаўленчага росту нафтавай і нафтахімічнай галіны ў 2010 годзе адміністрацыя Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) выдзеліць 53 млрд юаняў (7,76 млн долараў ЗША) на разведку і здабычу нафты і газу і развіццё нафтахімічнай прамысловасці.
Як паведамілі ў Канцылярыі па справах нафтавай і нафтахімічнай галіны СУАР, прамысловасць нафтаздабычы і нафтахіміі Сіньцзяна перажыла ўжо найскладаны перыяд, і ў пачатку года назіраецца аднаўленне гэтай галіны. Сёлета ў Сіньцзяне будзе нададзена сур'ёзная ўвага рэалізацыі шэрагу буйных праектаў у нафтаперапрацоўчай, нафта-, газа-, і вуглехімічнай галінах, значна павялічацца капіталаўкладанні ў разведку нафты і прыроднага газу.
Летась пад уплывам глабальнага фінансавага крызісу і нізкага ўзроўню коштаў на нафту на сусветным рынку, аб'ём капіталаўкладанняў у асноўныя фонды нафтавай і нафтахімічнай галіны Сіньцзяна знізіўся на 16 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Прыбытак буйных прадпрыемстваў галіны знізіўся на 53,2 працэнты.
Паводле намечанага плана, сёлета дадатковы кошт вядучых нафтавых і нафтахімічных прадпрыемстваў СУАР павысіцца на 12 працэнтаў, іх прыбытак павінен быць даведзены да 41 млрд юаняў з прыростам 17 працэнтаў.-0-