8 красавіка ў Шанхаі пачнецца рэалізацыя праекта па падаўжэнні 2-й лініі метрапалітэна да аэрапорта Пудун. Такім чынам, аэрапорты мегаполіса Пудун і Хунцяа звяжуць падземным транспартам.
Як паведамілі ў гарадскім ведамстве метрапалітэна, па завяршэнні работ пасля падаўжэння працягласць другой лініі метро складзе 60 км. На ёй будуць дзейнічаць 30 станцый. На пачатку пробнай эксплуатацыі цягнікі на падоўжанай ветцы будуць хадзіць з 09:00 да 16:00.
У бліжэйшы час у Шанхаі здадуць у эксплуатацыю і 10-ю лінію метрапалітэна. Да адкрыцця ЭКСПА-2010 агульная працягласць рэйкавага шляху ў горадзе дасягне 420 км, а штодзённы аб'ём пасажырскіх перавозак складзе 5,5 млн. чалавек. -0-