У 20:10 30 красавіка пачнецца цырымонія адкрыцця Сусветнай універсальнай выставы ЭКСПА-2010. 1 мая ў 20:00 пройдзе цырымонія адкрыцця ЭКСПА-парку.
Як стала вядома, на адкрыцці ЭКСПА-2010 адбудзецца феерверк з выкарыстаннем лазерных і электраакустычных тэхналогій. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ЭКСПА-парку выступяць кіраўнікі КНР і Міжнароднага выставачнага бюро, якія разам націснуць на кнопку старту.
Абедзве ўрачыстасці будуць трансліраваць Цэнтральная народная радыёстанцыя, Цэнтральнае тэлебачанне, Міжнароднае радыё Кітая, а таксама шэраг вядучых айчынных сайтаў.
--0--