Напярэдадні адкрыцця ЭКСПА-2010 у Шанхай прыехалі каля 14 тыс. кітайскіх і замежных журналістаў. Супрацоўнікі большасці замежных СМІ адзначаюць, што арганізатары Сусветнай выставы прыклалі вялікія намаганні для забеспячэння яе паспяховага правядзення. Журналісты выказалі ўпэўненасць, што ЭКСПА-2010 будзе мець вялікі поспех.
Нядаўна завяршыліся пробныя запускі выставы. Замежныя журналісты адзначылі прагрэс, зроблены арганізатарамі мерапрыемства, у прыёме турыстаў і прадастаўленні паслуг. У прыватнасці, супрацоўнікі СМІ са Швейцарыі, Германіі і Намібіі падкрэслілі, што ў Кітаі праведзена вялікая падрыхтоўчая работа да ЭКСПА-2010. Усе журналісты засталіся задаволеныя сэрвісам і ўмовамі для работы. -0-