Сёння газета «Жэньміньжыбаа» апублікавала перадавіцу «Няхай свет стане больш прыгожым», у якой вітае адкрыццё ЭКСПА-2010 у Шанхаі.
Сёння адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця ЭКСПА-2010 у Шанхаі. Увесь свет убачыць у прамой трансляцыі ўнікальнае прадстаўленне. Яно павінна адлюстраваць галоўную ідэю сусветнага ўніверсальнага кірмашу ЭКСПА -2010 у Шанхаі.
У артыкуле падкрэсліваецца, што ЭКСПА-2010 у Шанхаі павінна стаць платформай супрацоўніцтва і абмену паміж рознымі краінамі. Яе правядзенне павінна садзейнічаць міру і развіццю з улікам разнастайных культур.
-0-