Старшыня КНР Ху Цзіньтаа ў Шанхаі сустрэўся з ганаровым старшынёй кітайскай партыі Гаміньдан Лянь Чжанем і асобамі, што яго суправаджаюць, якія прыбылі сюды для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця Сусветнай выставы ЭКСПА-2010.
Падчас сустрэчы Ху Цзіньтаа адзначыў неабходнасць умацоўваць узаемны давер і пашыраць эканамічнае супрацоўніцтва паміж бакамі. На фоне рэальнага паляпшэння адносін, Тайвань возьме ўдзел у Сусветнай выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі пасля 40-гадовага перапынку. Кіраўнік КНР выказаў упэўненасць, што кірмаш у Шанхаі будзе садзейнічаць актывізацыі абмену і паглыбленню ўзаемаразумення.
Ганаровы старшыня кітайскай партыі Гаміньдан Лянь Чжань, у сваю чаргу, сказаў, што тайваньскі бок прыкладзе асаблівыя намаганні, каб дасягнуць росквіту і ўмацаваць магутнасць кітайскай нацыі.
-0-