Нацыянальны парк Путацо
  2010-05-04 09:59:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай – велізарная краіна з прыгожай і разнастайнай прыродай, таму кожны з рэгіёнаў характарызуецца ўласцівымі толькі яму ландшафтамі. Правінцыя Юньнань знаходзіцца на паўдневым захадзе Кітая. Менавіта там размешчаны Нацыянальны парк Путацо.

Нацыянальны парк Путацо ў павеце Шангры-Ла – першы ў кантынентальнай частцы Кітая нацыянальны парк. Путацо – частка запаведніка «Тры паралельныя ракі», уключанага ў Спіс сусветнай прыроднай спадчыны. Парк займае плошчу каля 2 тысяч квадратных кіламетраў і складаецца з высакагорных азёр з празрыстай вадой, некранутых лясоў і прасторных стэпаў. Тут – вялікая колькасць дзікіх жывёл і багаты расліны свет.

Турысты могуць паехаць у парк на машыне. З павета Шангры-Ла дарога зойме прыкладна паўтары гадзіны. Ля ўваходу ў парк вы сядаеце ў экскурсійны аўтобус – экскурсія па Путацо пачалася! Першы прыпынак – ля возера Шуду. Вам будзе цяжка адарвацца ад убачанага, бо ў спакойнай азёрнай роўнядзі адлюстроўваецца блакітнае неба з белымі аблокамі, рознакаляровыя дрэвы. А ў вадзе плавае рыба залацістага колеру. У раёне гэтага возера кампактна пражываюць тыбетцы.

Па возеры Біта можна катацца на лодках і любавацца навакольнымі гарамі. Штогод падчас свята Дуаньу тут паўсюль квітнее азалія. Кажуць, што яе пялёсткі ўтрымліваюць слабы яд. Праглынуўшы ўпаўшыя ў ваду пялёстачкі, рыба ўпадае на пару гадзін у забыццё і плавае на паверхні вады. Гэта ўнікальнае відовішча на возеры Біта называецца «п'яная ад азаліі рыба».

Для тых, хто жыве ў горадзе, нацыянальны парк Путацо – якраз тое месца, дзе можна любавацца краявідамі і адпачываць ад гарадской мітусні. Парк Путацо знаходзіцца на ўсходзе павета Шангры-Ла, адміністрацыйнага цэнтра акругі Дзіцін правінцыі Юньнань. Да павета Шангры-Ла можна даехаць цягніком з горада Куньмінь. Білет каштуе 210 юаняў. На дарогу спатрэбіцца каля 10 гадзін. Яшчэ можна дляцець на самалёце за 650 юаняў. Білет у парк і на экскурсійны аўтобус каштуе 190 юаняў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040