Аб храме Татхагата ў Тыбеце
  2010-06-29 10:29:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Храм Татхагата і падобныя яму складаюцца з двух частак. Першая – гэта вялікія павільёны накшталт Цачэна. Другая частка – невялічкія, простыя хаткі, у якіх жылі манахі. Яны раскіданы па горных схілах і не ўтвараюць ніякай сіметрыі. І менавіта ў гэтым заключаецца найгалоўнае адрозненне тыбецкага архітэктурнага стылю.

Падняўшыся па прыступках у заходняй частцы храма Татхагата наверх, вы ўбачыце браму, ад якой ідзе сцяжынка да пляцоўкі ў цэнтры гары, адкуль можна палюбавацца на горы і выявы Буды, намаляваныя на горных схілах.

Кожны год на досвітку, падчас свята Сюйдуньцзэ, манахі прымацоўваюць да гары вялікую танку (малюнак) з выявай Буды. З узыходам сонца малюнак разгортваюць зверху ўніз, і сонечныя промні на працягу некалькіх гадзін асвятляюць яго. У іншыя дні старая 20-метровая танка захоўваецца ў вялікай шафе. Акрамя гэтага скарбу, у храме Татхагата знаходзяцца таксама дзясяткі тысяч помнікаў культуры, якія маюць велізарнае значэнне для вывучэння гісторыі, рэлігіі і мастацтва Тыбета. -0-


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040