Кітай і ЗША гатовы ўстанавіць партнёрскія адносіны ўсебаковага эканамічнага супрацоўніцтва на аснове ўзаемнай выгады
  2011-01-20 15:46:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Ху Цзіньтаа правёў у Белым доме перагаворы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.

Кітай і ЗША апублікавалі сумесную заяву, у якой падкрэсліваецца гатоўнасць прыкласці намаганні для ўстанаўлення партнёрскіх адносін усебаковага эканамічнага супрацоўніцтва на аснове ўзаемнай выгады. Старшыня КНР Ху Цзіньтаа і прэзідэнт ЗША Барак Абама лічаць гэта надзвычай важным. Лідары дзвюх краін дамовіліся больш актыўна развіваць кантакты ў эканамічнай галіне, абапіраючыся на існуючы механізм дыялогу, устанавіць структуру ўсебаковага эканамічнага супрацоўніцтва на трэцім раўндзе кітайска-амерыканскага стратэгічнага і эканамічнага дыялогу, які адбудзецца ў маі бягучага года.

Бакі дамовіліся таксама ўмацаваць сувязі ў макраэканамічнай палітыцы ў мэтах садзейнічання моцнаму, доўгатэрміноваму і збалансаванаму росту эканомікі Кітая, ЗША і ўсяго свету. ЗША імкнуцца скараціць федэральны дэфіцыт, забяспечыць доўгатэрміновую фінансавую ўстойлівасць.

Кітай будзе пашыраць сферу ўнутранага спажывання, садзейнічаць прыватным інвестыцыям у галіне паслуг, далей развіваць рэфармаванне механізму фарміравання курсу кітайскага юаня, умацоўваць яго гібкасць.

Дзве краіны падтрымліваюць намаганні, прыкладзеныя кіраўнікамі Еўропы для ўмацавання стабільнасці рынку і садзейнічання доўгатэрміноваму росту.

Бакі прызнаюць важнае значэнне адкрытага гандлю і інвестыцый, пацвярджаюць гатоўнасць прыняць далейшыя меры для развіцця лібералізацыі сусветнага гандлю і інвестыцый. Яны дамовіліся таксама прыкласці актыўныя намаганні для вырашэння двухбаковых гандлёвых і інвестыцыйных рознагалоссяў, зыходзячы з канструктыўнай пазіцыі і прытрымліваючыся супрацоўніцтва і прынцыпу ўзаемнай выгады. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040