У беларускай школе прайшлі ўрачыстасці з нагоды 60-годдзя КНР .
  2009-09-21 09:41:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 верасня ў Мінску ў сярэдняй школе № 23 прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 60-годдзю КНР. На іх прысутнічалі жонка пасла Кітая ў Беларусі і іншыя дыпламаты кітайскага пасольства.

Вучні школы падрыхтавалі для кітайскіх гасцей выдатныя мастацкія нумары. Дзеці чыталі кітайскія вершы, выконвалі беларускія народныя песні і танцы. У завяршэнні вечара яны разам з кітайскімі гасцямі праспявалі на кітайскай мове песню «Песня і ўсмешка». Жонка пасла Кітая перадала гэтай школе кітайскія кнігі і школьныя прылады. Яна пажадала вучням поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы і з часам ўнесці ўклад ва ўмацаванне і развіццё дружбы паміж Кітаем і Беларуссю.

Разам з дырэктарам школы Нінай Нікіцінай жонка пасла Кітая наведала урок кітайскай мовы.

Сярэдняя школа № 23 з'яўляецца адной з трох школ у Мінску, дзе ўвялі ўрокі кітайскай мовы. У гэтай школе навучаюцца 400 дзяцей, 80 з якіх вывучаюць кітайскую мову.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040