У Пекіне зачынілася 8-я сесія Бюро ЎК НПКСК 11-га склікання
  2010-03-02 11:11:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў другой палове дня ў Пекіне зачынілася 8-я сесія Бюро Ўсекітайскага камітэту Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітаю / ЎКНПКСК / 11-га склікання.

Цырымонія закрыцця сесіі прайшла пад старшынствам члена Палітбюро ЦК КПК, намесніка старшыні ЎК НПКСК Ван Гана. На ёй прысутнічаў і выступіў з прамовай член Пастаяннага камітэту Палітбюро ЦК КПК, старшыня ЎК НПКСК Цзя Цінлінь.

На сесіі была прынята пастанова аб правядзенні 3-й сесіі ЎК НПКСК 11-га склікання, якая адкрыецца 3-га сакавіка ў Пекіне. У праект парадку дня будучай сесіі ўваходзяць слуханне і разгляд даклада аб рабоце Бюро ЎК НПКСК і даклада аб рабоце з праектамі і рэкамендацыямі за перыяд пасля 2-й сесіі ЎК НПКСК 11-га склікання, пытанне аб прысутнасці з правам дарадчага голасу на 3 -й сесіі Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 11-га склікання, а таксама слуханне і абмеркаванне даклада аб рабоце ўрада і інш

На сесіі па выніках галасавання быў у прынцыпе прыняты даклад аб рабоце Бюро ЎК НПКСК і даклад аб рабоце з праектамі і рэкамендацыямі за перыяд пасля 2-й сесіі ЎК НПКСК 11-га склікання, якія будуць прадстаўлены на разгляд будучай сесіі, прыняты спіс адказнага сакратара сакавіцкай сесіі і яго намеснікаў.

Цянь Юньлу будзе адказным сакратаром сесіі.

На сённяшняй сесіі таксама было прынята рашэнне аб уключэнні 13 чалавек у члены ЎК НПКСК 11-га склікання і іншыя рашэнні.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040