Трапічны батанічны сад Сішуанбаньна
  2011-01-07 16:07:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трапічны батанічны сад Сішуанбаньна Акадэміі навук Кітая размешчаны ў вёсцы Мэнлунь (прэфектура Мэнла ў Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акрузе правінцыі Юньнань). У 1959 годзе пад кіраўніцтвам вядомага батаніка Цай Сітаа створаны батанічны сад Сішуанбаньна. Зараз гэты сад – комплексная ўстанова, якая вядзе навуковыя даследаванні, навукова-папулярную працу і адукацыю дзейнасць.

Трапічны батанічны сад Сішуанбаньна – самы вялікі па плошчы і па багацці прадстаўленых тут раслін. На яго тэрыторыі плошчай 1,11 га растуць 12 тысяч відаў трапічных раслін з усяго свету. Тут, у трапічным лесе, знаходзяцца навуковыя лабараторыі, музей чучалаў і гербарыяў, бібліятэка, аснашчаная інтэрнэтам, музей трапічнага лесу, музей народнай культуры, эксперыментальныя зямлі і інш. З моманту заснавання саду праведзены глыбокія даследаванні па запаведнай біялогіі, лясной экалогіі і батанічных рэсурсах, рэалізавана больш за 900 навуковых праектаў, напісана каля 3 тысяч дыпломных работ і выпушчана больш за 50 манаграфіяй.

У трапічным батанічным садзе Сішуанбаньна створана навукова-папулярная адукацыйная база, турыстычная зона дзяржаўнага значэння 4A; ёсць гасцініца, зала пасяджэнняў, басейн, кірмаш сувеніраў. Зараз штогод каля 100 тыс. турыстаў прыязджаюць сюды. Сярод ганаровых гасцей – кітайскія кіраўнікі, вядомыя людзі з Кітая і замежных краін.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040