Калі ў вас з'явіцца магчымасць сюды прыехаць, абавязкова паспрабуйце мясцовыя марскія прадукты. На востраве Сячуань існуе маштабны рыбны промысел. Тут вылоўліваюць прыкладна 90 відаў марскіх прадуктаў, такіх, як трапангі, абалоны, акулы, крабы, марскі канёк і інш. Можна наведаць любы рэстаран і паесці розныя марскія дэлікатэсы, адначасова палюбавацца выдатнымі краявідамі. Гэта, сапраўды, выдатны адпачынак ад гарадской мітусні.