Інтэрнэт-карыстальнікі свету дзеляцца думкамі аб лепшых творчых гарадах Кітая
  2012-06-05 15:08:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 мая стартаваў праект «Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая-2012», арганізаваны МРК-анлайн і Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, Міністэрствам культуры, Міністэрствам навукі і тэхнікі КНР, а таксама Дзяржаўным упраўленнем па справах турызму. Праект адразу ж прыцягнуў увагу інтэрнэт-карыстальнікаў усяго свету, якія на шматмоўным сайце МРК дзяліліся меркаваннямі аб гарадах Кітая.

На думку многіх, адны з найлепшых кітайскіх гарадоў – Пекін і Шанхай. У Кітаі шмат творчых гарадоў, але сярод іх Пекін – самы прадстаўнічы. У тысячах пакінутых каментарыяў ёсць і станоўчыя водгукі, і прапановы, і парады. Многія кажуць, што «Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая-2012» дазволіць людзям ва ўсім свеце больш даведацца пра сучасныя кітайскія гарады і кітайскую культуру наогул.

Наступныя два месяцы на сайтах МРК на 27 мовах будзе дзейнічаць платформа для галасавання і вызначэння лепшага творчага горада Кітая. У перыяд правядзення рэйтынгу гарадоў кітайскія і замежныя карыстальнікі сеткі Інтэрнэт могуць наведаць афіцыйны сайт мерапрыемства http://chinesecity.cri.cn/, каб аддаць свой голас за найбольш творчы, на іх погляд, горад. 31 ліпеня па выніках галасавання будуць названы 10 гарадоў Кітая, прызнаных лепшымі ў развіцці індустрыі творчасці. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040