​НБК узмоцніць крэдытную падтрымку прадпрыемстваў
2022-08-04 14:17:14

Кітай будзе падтрымліваць дастатковую ліквіднасць і ўзмоцніць крэдытную падтрымку прадпрыемстваў у другой палове бягучага года ў рамках намаганняў краіны па замацаванні тэмпаў росту эканомікі, гаворыцца ў заяве Народнага банка Кітая /НБК/, апублікаванай пасля нарады, прысвечанай працы ў другім паўгоддзі бягучага года.

Кітай будзе прапаноўваць фінансавым ўстановам выдаваць больш крэдытаў рэальнаму сектару эканомікі, няўхільна зніжаць рэальныя працэнтныя стаўкі па крэдытах і выкарыстоўваць фінансавыя інструменты для падтрымкі будаўніцтва інфраструктуры, адзначаецца ў заяве банка.

Як заявілі на нарадзе НБК, замежным суб'ектам будзе аказана падтрымка ў выпуску панда-аблігацый, а пілотны праект лічбавага юаня будзе пашыраны ў планавым парадку.

НБК таксама падкрэсліў важнасць надзейнага выкаранення фінансавых рызык у ключавых галінах, заклікаўшы да намаганняў па прадухіленні рызык для малых і сярэдніх банкаў. Кітай будзе працаваць над падтрыманнем каналаў фінансавання сектара нерухомасці і паскарэннем вывучэння новых мадэляў развіцця гэтага сектара, заявілі ў НБК.

Банк таксама заклікаў платформавыя прадпрыемствы ўсебакова вырашаць праблемы і ў поўнай меры рэалізоўваць сваю ролю ў стварэнні працоўных месцаў і стымуляванні спажывання.

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)