​Аб'ём знешняга гандлю таварамі Кітая вырас на 10,4% у студзені-ліпені 2022 года
2022-08-09 20:39:11

У студзені-ліпені 2022 года аб'ём знешняга гандлю таварамі Кітая вырас на 10,4 працэнта да 23,6 трлн юаняў, сведчаць даныя, апублікаваныя Галоўным мытным упраўленнем КНР.

У прыватнасці, аб'ём экспарту павялічыўся на 14,7%, дасягнуўшы 13,37 трлн юаняў, а аб'ём імпарту вырас на 5,3% да 10,23 трлн юаняў.

За першыя сем месяцаў аб'ём гандлю Кітая з АСЕАН, ЕС і ЗША павялічыўся адпаведна на 13,2 працэнта, 8,9 працэнта і 11,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Са студзеня па ліпень тавараабарот Кітая з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" вырас на 19,8%, а з краінамі-удзельніцамі пагаднення аб Усеабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве /RCEP/ — на 7,5%. У ліпені аб'ём гандлю Кітая з краінамі-ўдзельніцамі RCEP вырас на 18,8% да 1,17 трлн юаняў, што садзейнічала агульнаму росту знешняга гандлю краіны, сказаў афіцыйны прадстаўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення Лі Куйвэнь.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)