​Кампанія Baidu запусціць паслугі беспілотных таксі ў двух гарадах
2022-08-11 15:54:34

Кітайскі тэхналагічны гігант Baidu атрымаў дазвол на камерцыйную эксплуатацыю беспілотных таксі на дарогах агульнага карыстання ў гарадах Ухань і Чунцін.

Платныя паслугі пасажыраперавозак у аўтаномным таксі без удзелу супрацоўніка па забеспячэнні бяспекі будуць прадастаўляцца ў некаторых раёнах двух гарадоў на базе ўласнай платформы кампаніі Baidu – Apollo Go.

У кампаніі заявілі, што для забеспячэння бяспекі пасажыраў будзе прыняты шэраг мер, у тым ліку паралельнае кіраванне.

Baidu ужо запусціла пілотны сэрвіс Apollo Go у розных гарадах Кітая, такіх як Пекін, Шанхай, Гуанчжоу і Шэньчжэнь.

У апошнія гады кітайскія ўлады распрацавалі шэраг мер, накіраваных на развіццё і камерцыялізацыю тэхналогій беспілотнага ваджэння.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)