​Кітая дасягнуў першапачатковых вынікаў у будаўніцтве інфраструктуры новага тыпу
2022-09-29 17:11:22

За апошняе дзесяцігоддзе Кітай дасягнуў першапачатковых вынікаў у будаўніцтве інфраструктуры новага тыпу, што значна садзейнічала сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны.

Кітай паскорыў працэс мадэрнізацыі інфармацыйнай інфраструктуры, а таксама прасоўванне інфраструктурнай інтэграцыі і інавацый.

Агульная працягласць валаконна-аптычнага кабеля ў краіне за апошняе дзесяцігоддзе павялічылася ў 3,7 раза. Пры гэтым колькасць стандартных стоек у цэнтрах апрацоўкі даных перавысіла 5,9 млн. Прымяненне інтэлектуальных прыстасаванняў ўкаранёна ў розных галінах, уключаючы транспартны сектар, энергазабеспячэнне і прамысловую вытворчасць, а таксама ў сферах, звязаных з матэрыяльнымі ўмовамі жыцця народа, такіх як электронная камерцыя, тэлемедыцына і анлайн-адукацыя.

32 з 77 запланаваных буйных дзяржаўных навукова-тэхнічных інфраструктурных праектаў уведзены ў эксплуатацыю. Па ўсёй краіне ствараюцца цэнтры інжынерных даследаванняў і распрацовак, прадпрымальніцкія тэхналагічныя цэнтры і галіновыя інавацыйныя цэнтры.

Энергетычны сектар краіны імкнецца да больш хуткага пераходу на лічбавыя мадэлі на аснове інтэрнэту і інтэлектуальных тэхналогій. Дасягнуты прагрэс у будаўніцтве інтэлектуальных электрасетак, вугальных шахт, а таксама ў інтэлектуальнай вытворчасці і захоўванні энергіі.

Да пачатку 2021 года ўзровень ахопу сістэмай аўтаматызаванага размеркавання электраэнергіі ў Кітаі перавысіў 90 працэнтаў, завершана будаўніцтва больш як 800 інтэлектуальных шахт, а таксама пабудавана мноства інтэлектуальных ЦЭС з прымяненнем тэхналогій 5G.

Новая інфраструктура ў значнай ступені садзейнічала сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны, забяспечыўшы пастаянную падтрымку для даследавання новых тэхналогій, развіцця лічбавай эканомікі і павышэння ўзроўню жыцця народа.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)