​Гістарычная сустрэча ў космасе шасці кітайскіх касманаўтаў дзвюх місій
2022-12-01 16:06:33

У сераду тры члены экіпажа кітайскага касмічнага карабля "Шэньчжоу-15" увайшлі ў касмічную станцыю краіны і сустрэліся там з трыма касманаўтамі касмічнага карабля "Шэньчжоу-14". Такім чынам, агульная колькасць касманаўтаў арбітальнай касмічнай лабараторыі ўпершыню дасягнула шасці чалавек, што стала гістарычнай падзеяй.

Чэнь Дун, камандзір экіпажа "Шэньчжоу-14", адкрыў люк у 07:33 па пекінскім часе. Трое насельнікаў касмічнай станцыі павіталі новапрыбылых, а затым зрабілі групавы здымак.

Касмічнае ўз'яднанне паклала пачатак першай ратацыі экіпажа на кітайскай касмічнай станцыі, паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая /CMSA/.

Згодна з планам, шэсць касманаўтаў будуць жыць і працаваць разам пяці дзён, дадалі ў CMSA.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)