​Паркі Пекіна наведалі 4,3 млн чалавек падчас канікулаў з нагоды свята Вясны
2023-01-30 14:49:09

Пекінскія паркі патрапілі ў пералік самых папулярных месцаў наведвання падчас сямідзённых канікулаў з нагоды свята Вясны, якія скончыліся 27 студзеня, сведчаць афіцыйныя звесткі.

Падчас святочных выходных паркі Пекіна наведалі больш за 4,34 млн чалавек, паведамілі ў гарадскім упраўленні па справах садова-паркавай гаспадаркі і азелянення.

Парк Іхэюань, парк Юаньмін'юань, парк Цяньтань і Пекінскі заапарк карысталіся найбольшай папулярнасцю.

У парках кітайскай сталіцы быў арганізаваны шэраг культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святу, у тым ліку кветкавыя выставы і фальклорныя мерапрыемствы.

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)