​Больш за 20 кг узораў для навуковых эксперыментаў дастаўлена на Зямлю з кітайскай касмічнай станцыі
2023-06-06 14:52:58

Больш за 20 кг узораў для навуковых эксперыментаў з кітайскай касмічнай станцыі прыбылі на Зямлю. Іх даставілі трое касманаўтаў на караблі "Шэньчжоў-15", якія шчасна завяршылі місію ў мінулую нядзелю. Узоры для далейшага даследавання, сабраныя падчас эксперыментаў, уключаюць асобнікі клетак, узоры круглых чарвякоў, розныя сплавы, аморфныя плёнкі.

Упраўленне пілатуемай касманаўтыкі Кітая паведамляе, што экіпаж "Шэньчжоў-16", які зараз знаходзіцца на станцыі "Цяньгун", вернецца на Зямлю ў лістападзе. А ў кастрычніку яму на змену адправіцца новы экіпаж місіі "Шэньчжоў-17". Акрамя таго, у 2027 годзе ў космас стартуе пілатуемая ракета-носьбіт наступнага пакалення. Яна распрацоўваецца для запуску найноўшых пілатуемых касмічных апаратаў, у тым ліку для высадкі на Месяц.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)