​У Пекіне адкрыўся музей прыродазнаўчай гісторыі
2023-06-06 14:53:24

У Пекіне адбылася цырымонія адкрыцця Нацыянальнага музея прыродазнаўчай гісторыі. У такіх музеях, як правіла, захоўваюць калекцыі, якія адносяцца да прыродазнаўства, пры гэтым яны могуць мець свой нацыянальны каларыт.

У гонар адкрыцця адбылася выстава, дзе прадстаўлена больш за сто рэдкіх жывёл, раслін і палеанталагічных узораў, знойдзеных у Кітаі і за мяжой. Экспанаты суправаджаюць каштоўныя навуковыя і гістарычныя матэрыялы.

Дырэктар Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі Мэн Цінцзінь адзначыў: "Наш музей будзе прадстаўляць нацыянальныя калекцыі, якія распавядуць наведвальнікам аб даследаванні і ахове кітайскіх і замежных прыродных аб'ектаў. Прыродная спадчына -- вялікая каштоўнасць для развіцця чалавечага грамадства, таму важна надаваць ёй асобную ўвагу".

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)