​Віншаванне з Новым 2024 годам ад кіраўніка Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюна
2024-01-02 08:35:39

Кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн павіншаваў замежную аўдыторыю з Новым годам 1 студзеня 2024 года праз CGTN, Міжнароднае радыё Кітая і па Інтэрнеце.

Дарагія сябры!

З першымі промнямі сонца ў новым годзе мы ўступаем у поўны спадзяванняў 2024 год. Я сардэчна віншую вас усіх з Пекіна!

Кітайскай ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях" у адышоўшым 2023 годзе споўнілася 10 гадоў. Кітай разам з усім светам уступіў на шлях да росквіту. На гэтым шляху Медыякарпарацыя Кітая працягнула прасоўваць дыялог цывілізацый, расказаўшы свету незлічоную колькасць кранальных гісторый, захаваных нашымі камерамі.

У мінулым годзе, прытрымліваючыся канцэпцыі адзінства меркванняў, мастацтва і тэхналогій, мы працягвалі выводзіць узровень інавацый на новую вышыню. Другі сезон перадач "Улюбёныя крылатыя выразы Сі Цзіньпіна" на розных мовах быў паказаны ў больш чым у 80 краінах свету. Мы працягвалі распавядаць пра яркія зоркі кітайскай і сусветнай цывілізацыі ў шэрагу такіх выдатных культурных праектаў, як “Культурныя коды гарадоў”, “Пра культуру старажытнага Кітая”, “Сінтэз цывілізацый”, “Знаёмства з бамбукавымі і драўлянымі дошачкамі для пісьма”. Колькасць праглядаў матэрыялаў аб Азіяцкіх гульнях у Ханчжоу ў інтэрнэце перавысіла 41,4 млрд, што стала рэкордам і дазволіла ўпісаць у гісторыю ўвесь запал і ўсе мары, звязаныя з Азіядай.

Летась кола нашых сяброў стала больш шырокім. Мы цесна размаўлялі са старымі сябрамі, у нас з'явіліся новыя партнёры. Мы падпісалі 58 пагадненняў аб супрацоўніцтве з замежнымі медыяарганізацыямі, правялі Другі глабальны форум медыяінавацый, Форум супрацоўніцтва ў галіне СМІ з партнёрамі з краін АСЕАН і Форум супрацоўніцтва з медыяарганізацыямі Афрыкі. Таксама арганізавалі 51 мерапрыемства для глабальных СМІ на тэму "Кітайская мадэрнізацыя і свет" і 8 тэматычных выстаў аб разнастайнасці цывілізацый. Мы разам з сябрамі з усяго свету малявалі цудоўную карціну мадэрнізаванага свету, у якім галоўнымі прынцыпамі міжнароднага ўзаемадзеяння з'яўляюцца сумеснае развіццё, узаемавыгаднае супрацоўніцтва і росквіт.

Сёння ў свеце неспакойна, свету патрэбны мір, развіццё і супрацоўніцтва. Мы з радасцю адзначаем, што ўсё больш сяброў з усяго свету падтрымліваюць ідэі, якія прапануюцца Кітаем. На палях сустрэчы кіраўнікоў эканомік Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Сан-Францыска мы правялі мерапрыемства пад назвай Дыялог і сяброўскія гуманітарныя абмены паміж Кітаем і ЗША і атрымалі мноства захопленых водгукаў. Удзел у ім прыняў ветэран эскадрыллі "Тыгры, якія лётаюць" 100-гадовы Гары Маер. Ён сказаў мне, што ідэя старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб стварэнні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва знаходзіць водгук у кожным сэрцы. А пасля таго, як я вярнуўся ў Кітай, я атрымаў з амерыканскай школы Лінкальна падарункі, вырабленыя дзецьмі: паштоўкі, глобус, падвескі. І гэтыя мілыя штучкі прымусілі мяне адчуць імкненне дзяцей да міру і агульнай выдатнай будучыні.

З'яўляючыся самым маштабным комплексным сродкам масавай інфармацыі ў свеце, Медыякарпарацыя Кітая ўжо адзначыла сваё пяцігоддзе, яна прайшла сур'ёзны шлях развіцця. У мінулым годзе мы завяршылі стварэнне 191-га замежнага бюро, стварылі сетку вяшчання ў 67 краінах і рэгіёнах свету, ахоп міжнароднай аўдыторыі CGTN упершыню перавысіў 700 млн чалавек. На шляху будаўніцтва першакласнага міжнароднага сродку масавай інфармацыі новага фармату мы будзем у паскораным тэмпе прасоўвацца да мэты, заяўленай як "на нашых экранах – высакаякасныя праграмы".

Дарагія сябры, па кітайскім месячным календары 2024 год – год Дракона. Дракон – татэм кітайскай цывілізацыі, які ўвасабляе дух яднання ўсяго існага, добразычлівасць, пошук агульнага, а таксама сімбіёз і гармонію. Уступаючы ў год Дракона, кітайскі народ адзначыць 75-годдзе ўтварэння КНР. Медыякарпарацыя Кітая працягне расказваць свету яркія кітайскія гісторыі і гісторыі з усяго свету ў духу славутых подзвігаў, як мы гаворым у Кітаі – у духу "дракона, які ўзлятае, і тыгра, які скача", запісваючы новую слаўную гісторыю чалавечай цывілізацыі, сустракаючы з усімі разам новую вясну.

Яшчэ раз віншую вас, віншую ўвесь свет з Новым годам!



Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)