​Кітай 11 гадоў застаецца найбуйнейшым у свеце рынкам рознічнага анлайн-гандлю-Мінкамерцыі КНР
2024-01-12 11:40:43

Кітай застаецца найбуйнейшым у свеце рынкам рознічнага анлайн-гандлю ўжо 11 гадоў запар. Пра гэта ў чацвер паведаміла Міністэрства камерцыі КНР.

Як распавяла на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік ведамства Шу Цзюэцін, у 2022 годзе аб'ём аперацый электроннай камерцыі ў Кітаі склаў 43,83 трлн юаняў, што вышэй за паказчык у 31,63 трлн юаняў, адзначанага ў 2018 годзе.

Паводле слоў Шу Цзюэцін, рознічны продаж фізічных тавараў праз інтэрнэт складаюць больш за 25% ад агульнага аб'ёму рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у краіне. Сектар электроннай камерцыі стаў новым рухавіком лічбавай трансфармацыі, дадала афіцыйны прадстаўнік.

За апошнія пяць гадоў колькасць людзей, якія працуюць у сектары электроннай камерцыі ў Кітаі, вырасла з 47 млн да больш чым 70 млн, а колькасць краін, якія супрацоўнічаюць у фармаце "Электронная камерцыя Шаўковага шляху", павялічылася да 30.

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)