​Панды павіншавалі кітайцаў з надыходзячым святам Вясны
2024-02-08 13:48:06

Напярэдадні свята Вясны /Новы год па месячным календары/ Чэндуская база па даследаванні і развядзенні вялікіх пандаў і Нацыянальны цэнтр па даследаванні і ахове вялікіх пандаў у правінцыі Сычуань /Паўднёва-Заходні Кітай/ сабралі 24 дзіцянят панды, народжаных у 2023 годзе, на арыгінальную навагоднюю фотасесію, каб іх здымкі маглі парадаваць фанатаў з усяго свету.

Паводле афіцыйных звестак, летась у вышэйназваных установах нарадзілася 34 панды.

На працягу многіх гадоў дзве арганізацыі супрацоўнічаюць у галіне размнажэння вялікіх пандаў, захавання іх генафонду, а таксама прафілактыкі і кантролю захворванняў. Яны таксама сфарміравалі групы экспертаў для падтрымкі будаўніцтва Нацыянальнага парку вялікіх пандаў, створанага ў 2021 годзе.

Паводле даных Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, у Кітаі агульная колькасць папуляцыі вялікіх пандаў, якія жывуць ва ўмовах дзікай прыроды, складае каля 1900 асобін. Апроч дзікай папуляцыі, глабальная папуляцыя вялікіх пандаў, якія жывуць у няволі, у цяперашні час дасягнула 728 асобін, пры гэтым летась у няволі паспяхова вывелі 46 вялікіх пандаў.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)