​У Мінску прайшла літаратурная вечарына да Міжнароднага дня роднай мовы
2024-02-22 16:19:34

У Мінскай гарадской ратушы прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Арганізатар мерапрыемства – МЗС Беларусі пры падтрымцы Канала “Культура” Беларускага радыё, міжнароднага тэлеканала “Беларусь24” і інш.

У літаратурным свяце прынялі ўдзел кіраўнікі замежных дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Беларусі, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прадстаўнікі культурнай грамадскасці.

Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн адзначыў, што “родная мова – надзвычай важная і каштоўная рэч для любога народа”. Ён таксама прачытаў урывак з верша Уладзіміра Мазго "Сакавiны".

 

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)