Горад Чанша мае доўгую гісторыю. Нават праз 2000 гадоў назва і месцазнаходжанне горада не змяніліся. Тут знаходзіцца вялікая колькасць прыродных і адметных гістарычных мясцін. Горад таксама знакаміты сваёй кухняй. 16 гадоў запар Чанша атрымлівае званне "Самага шчаслівага горада Кітая".