Фубаа, першая вялікая панда, якая нарадзілася ў Рэспубліцы Карэя /РК/, паўстала перад кітайскай публікай у сераду раніцай пасля вяртання на сваю гістарычную радзіму ў правінцыю Сычуань /паўднёва-заходні Кітай/.
Сустрэча адбылася на Базе па даследаванні і гадоўлі вялікіх панд "Шэньшупін" у нацыянальным прыродным запаведніку па заканчэнні двухмесячнага агляду, каранціну і адаптацыі.
Фубаа, якая нарадзілася ў ліпені 2020 года, -- першае дзіцянё пары бамбукавых мядзведзяў Айбаа і Лэбаа, якія былі адпраўленыя ў РК з Кітая ў 2016 годзе ў арэнду на 15 гадоў. Фубаа хутка набрала папулярнасць у карыстальнікаў сеткі ў РК.