​Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Казахстана К.-Ж. Такаевым
2024-07-03 16:55:14

3-га ліпеня ў Астане ў прэзідэнцкім палацы «Акорда» старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Казахстана Касымам-Жамартам Такаевым.

«Вельмі рады наведаць Казахстан. Мне давялося на свае вочы ўбачыць і захапіцца дынамічным развіццём вашай краіны. Упэўнены, што казахстанскі народ пад вашым кіраўніцтвам абавязкова пабудуе «Новы Казахстан» больш квітнеючым. Сяброўства нашых краін пусціла карані з часоў Вялікага Шаўковага шляху і бесперапынна развівалася. У выніку 32-гадовага супрацоўніцтва з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін нашы двухбаковыя сувязі выйшлі на высокі ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства, лейтматывам якіх з'яўляецца вечнае сяброўства, узаемадавер і салідарнасць. Хачу пацвердзіць, як бы ні змянілася міжнародная сітуацыя, непарушным застаецца наша імкненне захаваць і прымножыць кітайска-казахстанскае сяброўства, наша рашучасць у развіцці шматграннага супрацоўніцтва, наша прыхільнасць узаемнай падтрымцы адзін аднаго па ключавых пытаннях і наша ўпэўненасць у выкананні задач нацыянальнага развіцця дзвюх краін. Спадар прэзідэнт, гатовы разам з вамі прасоўваць фарміраванне больш змястоўнай і дынамічнай супольнасці адзінага лёсу Кітая і Казахстана, унесці пазітыўную энергію ў падтрыманне развіцця і стабільнасці ў нашым рэгіёне і ва ўсім свеце», – сказаў Сі Цзіньпін.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)