У кітайскіх сацсетках завірусілася фраза «Горад ці не горад?» -- пытанне, ці мае якая-небудзь лакацыя модны стыль і атмасферу вялікага горада, -- прыдуманая амерыканскім інфлюэнсарам Полам Майкам Эштанам пад нікам «Bao Bao Xiong». Відэа з гэтай фразай выклікала шырокі водгук у інтэрнэт-карыстальнікаў. На чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Маа Нін сказала, што яна рада бачыць, як замежнікі атрымліваюць асалоду ад прыгажосці і кухні Кітая, на ўласным вопыце адчуваюць сапраўдную атмасферу краіны.