
У апошнія гады ўрад аўтаномнага раёна Унутраная Манголія вылучыла вялікую суму сродкаў для правядзення буйнамаштабнай рэканструкцыі і аднаўлення храма Дачжаасы. Былі знесены суседнія струхлелыя пабудовы, каб вярнуць храму першапачатковае аблічча. Да захаду ад храма Дачжаасы размешчана вуліца, якая існавала яшчэ пры дынастыі Мін і Цін. Яна добра захавалася, мае старое аблічча. Гэтая спрадвечнасць прыцягвае сюды здымачныя групы, якія робяць тут розныя «касцюмныя» фільмы пра розныя гістарычныя падзеі. Тут таксама ў багацці прадстаўлены крамы, дзе прадаецца антыкварыят, што карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў.

У апошнія гады гасцей у храме Дачжаасы, становіцца ўсё больш і больш. Адзін з турыстаў па імі Цуй Цзінь распавёў нам, чаму ён вырашыў наведаць храм. Вось што ён кажа:
«Я наведаў шмат будысцкіх храмаў у краіне, трохі знаёмы і з гісторыяй развіцця будызму. У гэтым храме ёсць свае асаблівасці. Бо тут друкавалі кнігі для распаўсюджвання будызму. Такім чынам, храм зрабіў свой унёсак як у развіццё культуры і распаўсюджванне будызму, так і ў азнаямленне з духоўнай спадчынай манастыра ». -0 -
1 2 3