Пачаўся «Рэйтынг творчых гарадоў Кітая-2012»

2012-05-10 11:05:13    cri     白俄罗斯   

10 мая пачаўся «Рэйтынг творчых гарадоў Кітая-2012» – інтэрактыўнае мерапрыемства з удзелам карыстальнікаў Інтэрнэту.

Творчасць – сімвал жыццядзейнасці горада. Творчасць становіцца прадукцыйнай сілай, якае дае стымул гарадскому развіццю. Творчыя гарады Кітая сёлета будуць вызначаны па 4 крытэрыях: творчая арыгінальнасць, творчае абслугоўванне, творчая індустрыя і творчае жыццё. Для ўдзелу ў інтэрактыўным галасаванні прадстаўлена 20 гарадоў. Карыстальнікі Інтэрнэту ва ўсім свеце могуць прагаласаваць за найбольш упадабаны ім горад для вызначэння 10 лепшых з іх.

Інтэрактыўнае галасаванне праводзіцца на 27 мовах на платформе Міжнароднага радыё Кітая (http://chinesecity.cri.cn) з 10 мая па 31 ліпеня. Сярод 20 гарадоў-кандыдатаў – Пекін, Шанхай, Гуанчжоу, Шэньчжэнь, Чэнду, Сіань, Чжэнчжоу, Куньмін, Сінін, Іньчуань, Сучжоу, Усі, Цзюцзян, Пуэр, Юнчжоу, Ціньчжоу, Цзясін, Вэйфан, Карамай і Эрдос. На старонках сайта нашага радыё карыстальнікі Інтэрнэту могуць атрымаць інфармацыю аб гэтых гарадах на розных мовах і правесці інтэрактыўны абмен думкамі.

«Рэйтынг кітайскіх гарадоў-2012» праводзіцца пры падтрымцы Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР, Міністэрства культуры, Міністэрства навукі і тэхнікі і Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму. Упершыню падобнае мерапрыемства Міжнароднае радыё Кітая правяло два гады таму. Тады яно атрымала прызнанне жыхароў розных гарадоў Кітая. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кітайскія і замежныя карыстальнікі Інтэрнэту, што паспрыяла культурнаму абмену паміж Кітаем і замежнымі краінамі. - 0 -

•Рускі                                                    •Украінскі

•Английская                                        •Кітайскі

Сувязі з аргкамітэтам

010-68891434
chengshibang@cri.cn
http://weibo.com/chengshibang

                Спасылкі

    

    

    

    

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040