Інтэрнэт-карыстальнікі працягваюць дзяліцца думкамі аб гарадах Кітая

2012-07-03 10:23:36    cri     白俄罗斯   

Інтэрнэт-карыстальнікі з усяго свету працягваюць дзяліцца думкамі аб гарадах Кітая.

Многія прагаласавалі за Шанхай, бо Шанхай, на іх думку, увёў паняцце «індустрыі творчасці» адначасова з развітымі заходнімі гарадамі. Шанхай – сучасны горад, якому ўдалося захаваць традыцыйную прыгажосць. Вялікая колькасць карыстальнікаў Інтэрнэту аддала свае галасы за Пекін і Чэнду.

У тысячах пакінутых каментарыяў ёсць і водгукі, і прапановы, і парады. Многія адзначылі, што «Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая-2012» дазволіць усім людзям больш даведацца пра сучасныя кітайскія гарады і кітайскую культуру наогул.

У наступныя два месяцы на сайтах МРК на 27 мовах будзе дзейнічаць платформа для галасавання і вызначэння лепшага сярод 20 творчых гарадоў Кітая. Падчас правядзення рэйтынгу кітайскія і замежныя карыстальнікі сеткі Інтэрнэт могуць наведаць афіцыйны сайт мерапрыемства http://chinesecity.cri.cn/, каб аддаць свой голас за найбольш творчы, на іх погляд, горад. 31 ліпеня па выніках галасавання будуць названы 10 гарадоў Кітая, прызнаных лепшымі ў развіцці індустрыі творчасці.

«Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая» МРК-анлайн упершыню прайшоў у 2010 годзе і на сённяшні дзень стаў папулярным інтэрактыўным мерапрыемствам, у якім прымаюць удзел Інтэрнэт-карыстальнікі з усяго свету. Прадстаўнікі ўрада, замежных пасольстваў, а таксама дзеячы культуры многіх краін свету далі высокую ацэнку правядзенню падобнага рэйтынгу, лічачы, што ён – важны канал азнаямлення замежнікаў з Кітаем. - 0 -

•Рускі                                                    •Украінскі

•Английская                                        •Кітайскі

Сувязі з аргкамітэтам

010-68891434
chengshibang@cri.cn
http://weibo.com/chengshibang

                Спасылкі

    

    

    

    

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040