Гуанчжоу вачыма замежнікаў: Смеласць паспрабаваць новае - гэта крэатыў

2012-07-06 16:24:05    cri     白俄罗斯   

26 чэрвеня група журналістаў МРК, якія вядуць праграмы «Кітай вачамі іншаземцаў», прыбыла ў г. Гуанчжоу, дзе абмеркавала з калегамі тэму творчага развіцця гарадоў. Па выніках гутаркі вядучыя праграмы МРК «Кітай вачамі замежнікаў» Пітэр (Кітай) і Ду Бо (Францыя), вядучы Чжуцзянскага эканамічнага радыё Лі Цзя і вядучы Чжуцзянскага онлайн-радыё Сюе Ці прыйшлі да высновы, што інавацыйныя творчыя ідэі дапамагаюць Гуанчжоу станавіцца прыгажэй і прывабней для турыстаў.

Паездка па гарадах вядучых ажыццяўляецца пры супрацоўніцтве галоўнага арганізатара «Рэйтынгу кітайскіх гарадоў-2012" - МРК-онлайн і рэдакцыяй міжнароднай праграмы МРК «Кітай вачамі замежнікаў». Вядучыя пабываюць у гарадах, якія ўдзельнічаюць у рэйтынгу, каб на ўласным вопыце ацаніць творчы патэнцыял гэтых гарадоў.

Смеласць паспрабаваць новае таксама крэатыў

Паказаны нядаўна па каналах ССТV дакументальны фільм «Кітай на кончыку языка» выклікаў вялікую цікавасць гледачоў да багатай кітайскай кухні. Гутарка паміж вядучымі пачалася менавіта з вядомай гуандунскай кухні. Аб гуанчжоускіх стравах мясцовыя вядучыя маглі б расказваць бясконца. Але «свежы» і «сыры» - гэта два словы, якія характарызуюць асаблівасці гуандунскай кухні. Сырая рыба Шуньдэ і белае курынае мяса з часночным соўсам - найбольш папулярныя стравы. У Гуанчжоу без курынага мяса не абедаюць, тут з курыцы гатуюць мноства розных страў, а да прыгатавання прад'яўляюць высокія патрабаванні.

Уражанне на вядучых зрабіла смеласць мясцовых жыхароў у ежы. Напрыклад, вадзяных жукоў і палявых мышэй, якія згадаў Лі Цзя, рэдка можна знайсці ў меню рэстаранаў іншых раёнаў краіны. Лі Цзя дадаў, што яшчэ з часоў дынастыі Цін Гуанчжоу быў адзіным знешнім портам ў краіне, у горада доўгая гісторыя кантактаў з іншаземцамі. Таму ў мясцовых жыхароў сфармаваўся адкрыты, паблажлівы і гнуткі характар.

Ду Бо, у сваю чаргу, адзначыў, што французы ядуць лапкі жаб, смажаны мозг парася, і па смеласці ў ежы Францыя не саступае Гуанчжоу. Але ў гэтых адносінах Гуанчжоу больш вядомы за мяжой. У кнізе "Вакол света за 80 дзён» гаворыцца, што ў Гуанчжоу можна паспрабаваць самыя дзіўныя стравы ў свеце. Па словах вядучага Пітэра, у ежы адлюстроўваецца крэатыўны дух Гуанчжоу, тут вялікая разнастайнасць рэстаранаў, што задавальняе густы турыстаў розных краін.

Развіццё творчасці ў Гуанчжоу

Па развіцці індустрыі творчасці Гуанчжоу з'яўляецца адным з лідараў у краіне, у асаблівасці ён славіцца вытворчасцю анімацыйных фільмаў. Напрыклад, мультфільм «Вясёлыя баранчыкі і шэры воўк» вядомы ва ўсім Кітаі. Зараз у Гуанчжоу ідзе індустрыялізацыя анімацыйнай вытворчасці. Вядучы Сюе Ці дадаў, што ў правінцыі Гуандун анімацыйную індустрыю развіваюць ўсяляк, і ўжо дасягнуты вялікія поспехі. Вядучы Лі Цзя, у сваю чаргу, сказаў, што раней у Гуандун выпускалі толькі мультфільмы для дзяцей. Але ў «Вясёлых баранчыках і шэрым ваўку» адлюстраваны многія сямейныя праблемы, таму мультфільм арыентаваны таксама і на дарослых.

Што датычыцца развіцця творчай індустрыі ў Гуанчжоу, у апошнія гады ў горадзе бесперапынна расце колькасць творчых індустрыяльных паркаў. Выдавецтва і друк, культурныя забаўкі, турызм, выставы, анлайн-гульні і анімацыя сталі апорнай сілай гуанчжоўскай культурнай індустрыі. Тэматычны індустрыяльны парк T.I.T., пабудаваны на базе ранейшага завода па вытворчасці тэкстыльнага абсталявання, уяўляе сабой найбольш яркі прыклад развіцця творчай індустрыі ў прав. Гуандун. Асноўная тэма гэтага парку - ўборы і ўпрыгажэнні. Тут ажыццяўляецца іх дызайн, выраб і паказ. У парку ўжо больш за 60 студый кітайскіх і замежных мастакоў, вядомых мадэльераў і атэлье.

Крэатыўнасць Гуанчжоу таксама праяўляецца і ў жыцці горада. Як стварыць горад, які спадабаўся б і мясцовым жыхарам, і турыстам? Адказ знайшоўся на фестывалі «Творчасць ў жыцці» ў 2011 годзе. На ім былі прадстаўлены музыка, анімацыя, экстрэмальны спорт, свабодныя мастацкія нумары, а таксама крэатыўныя элементы культуры правінцый Гуандун, Хайнань і Гуансі, што задаволіла розныя інтарэсы гасцей фестывалю.

•Рускі                                                    •Украінскі

•Английская                                        •Кітайскі

Сувязі з аргкамітэтам

010-68891434
chengshibang@cri.cn
http://weibo.com/chengshibang

                Спасылкі

    

    

    

    

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040